?

Log in

Nel mezzo del cammin di nostra notte

Неяк раз аднаму беларускаму спеваку пасля спробаў расказаць гісторыю сказалі: "З., лепш спявай". Пра гэта расказваў са сцэны сам З., весела і з самаіроніяй, зачот. "Чэ, - хочацца мне сказаць аднаму нобелеўскаму лаўрэату пасля сённяшняй ночы, - лепш пішы вершы. Я ставілася да іх кепска, але прызнаю сваю памылку. Лепш пішы тое, Чэ, што хоць неяк здольнае замаскіраваць працэс, падчас якога ты думаеш, нібыта ты думаеш". Безумоўна, ужо даволі позна, але раптам рацыю меў Дантэ, і з папраўкай на сучаснасць у тым коле пекла, што наканаванае мне, Чэ чытае гарвардскія лекцыі.
Адпачынак пракрастынаваны паспяхова, гештальт радасна завершаны. Можна вяртацца адпачываць ад адпачынку.

Селі прыгожа. Сталі на крыло і селі.

На востраве Гоза ў 40 вёсках 40 цэркваў. Немцы штоле прайшлі.

Катакомбы без чарапушак. Бізабразіе. Але ўсёпаглынальны спакой такі напаўняе вітальнасцю.

далей - болейCollapse )
basarymkales падзялілася прыўкрасным, якое прыўкраснае не толькі само па сабе, але яшчэ і тым, што я ў трэндзе, ёў! Менавіта так я з нядаўняга часу размаўляю, калі апантана эээ... дыскутую дзе-небудзь. Блізкім і родным немагчыма не падзяліццо.

І зноў дзякуй ilnur за незямной гармоніі аватарку, а то я пацёрла пост, дзе дзякавала першы раз)

Давайте говорить красиво, разнообразно и изящно.

Отвечая на звонок, говорить «Алло», «Да» и «Какого х..я!» стало старомодно. Есть другое нужное слово: «Внемлю!». Если неологизм с перепугу забылся, можно заменить фразой «Кому я понадобился?», произносимую со МХАТовским драматизмом.

На нежелательные вопросы, требующие немедленного ответа типа «Тебя еб..т?!», есть замечательная фраза: «Вам, сударь, какая печаль?».

Целый ряд идиоматических выражений типа: «твою мать» и «ну ни х..я себе» заменяется фразой: «Больно слышать», произносимой с шекспировским трагизмом.

В ходе научного спора аргумент «Я тебя сейчас в асфальт закатаю!» правильнее заменить фразой: «Голубчик, не утруждайте себя в поисках профанаций».

«Баран, за базар ответишь!» — «Я недосягаем для ваших дерзновенных аргументов и дедукций».

Цалкам тут.
І-і-і чарговы дзень нараджэння аднаго з нешматлікіх ічыбанаў ад літаратуры ў кхм аўтора гэтага ЖЖ. Як нехта недзе сказаў, у імянінніка афігенны нават юнацкі кіч, і хай гэты чалавек будзе здаровы за прамоўленую чыстую праўду. Калі многае літаратуразнаўства ўжо, на жаль, выклікае ў мяне многія скрухі і рэакцыю "фі, унясіце", то з перакладамі гэтага яшчэ не здарылася, чаму не магу не парадавацца і не ўспомніць словам удзячнасці прайдзісвета, які дапамог "ПрайдзіСвету" завяршыць гештальт пад умоўнай назвай "даеш Гумілёва ў кожны конкурс". Са скрухай вымушаная ўспомніць, што аднойчы рэдактар неабачліва сказаў: "Пакуль хтосьці не перакладзе так, што можна будзе павесіць, быць Мікалаю Сцяпанавічу ППП (пераходным пракляццем перакладчыка)". А раз сказаў, трэба хацець, каб спраўдзілася. Арыгіналы ўжо вешаліся, пераклад на польскую ўжо вешаўся (тык), час дайсці да Беларусі. Więc pijmy wino, szwoleżerowie! Ура!

Возера Чад

На загадкавым возеры Чад,
Дзе старыя растуць баабабы,
За світальны імчаць далягляд
На разьблёных фелуках арабы.
У лясах ля яго берагоў,
І ў гарах, і ў даліне панурай
Ушаноўваюць дзіўных багоў
Дзевы-жрыцы з эбенавай скурай.

Маім мужам быў магутны правадыр,
Бацькам — Чад найвелічны і ўладны.
Ад мяне адной у час дажджоў кумір
Дар з прыхільнасцю прымаў абрадны.
І казалі, што за ўсіх жанчын
Я святлейшая ў мясцінах гэтых,
І заўжды на шыі быў бурштын,
І заўжды блішчалі бранзалеты.

Моцны целам, духам смелы
Быў чужынец — воін белы, —
Як сапраўдны правадыр.
Сэрца адамкнула дзверы,
І не знала болей меры,
І забыла сэрца мір.
Белы мовіў, што наўрад ці
Ёсць у Францыі багацці,
Роўныя маёй красе,
І як толькі дзень растане,
Больш не ўбачаць нас у стане —
Конь-бербер нас панясе.

Муж мой даганяў нас з лукам,
Прамінаў лясныя нетры,
Пераскокваў праз карчагі,
Плыў праз вусцішныя рэкі —
І смяротным здаўся мукам,
І застаўся злому ветру
Труп шалёнага бадзягі,
Зганьбаванага навекі.

А на хуткім і моцным вярблюдзе,
Патанаючы ў марах аб цудзе,
На ядвабе і шкурах звярыных
Я на поўнач, як птушка, імчала
І дзівосны свой веер ламала
У лятунках аб шчасных хвілінах.
Расхінала я полаг употай
Залатога, як сонца, намёта,
Пазірала ў акно з захапленнем
І глядзела, як танчыць праменне
У блакітных вачах еўрапейца.

А цяпер, як мёртвая смакоўніца,
У якой лісты ўсе абляцелі,
Непатрэбна-нуднай палюбоўніцай
Я, як рэч, пакінута ў Марсэлі.
Ходзячы ў партах нагамі босымі,
Самым гнюсным я слугую ўцехам,
Танчу я між п’янымі матросамі,
І яны бяруць мяне са смехам.
Кволы розум мой бядой зняможаны,
Перад зрокам згаслым свет віруе...
Клікаць смерць? Але ў палях няходжаных —
Муж мой. Ён чакае й не даруе.

пераклад з рускай вось гэтага транслатора

Haute-contre

Адкапала ў завалах папку з умоўнай назвай "арыі кастратаў" і апяць прапала. Усіх тут люблю - і Чэчылію Бартолі, якая цяпер многія гэтыя арыі выконвае, і страшна мілага контр-тэнара Ёхана Кавальскі, і хто тут яшчэ валяецца. Мой шматгадовы фаварыт у плане спалучэння тэксту, музыкі, голасу і агульнай гармоніі на спакутаваную душу - во гэты. Радрыга дэль Поса, здаецца, тэнар-альтына, 94 псалом, музыка Жана Жазэфа дэ Манданвіля.

Яно тут, бо альтруістычная гадзюка, якая размясціла запіс, забараніла ўбудоўваць плэер, за што ёй усё адно вялікі дзякуй.
А ў Лазенках змена ўлады. Ролю рэкету, які заступае дарогу і без кантрыбуцыі ў выглядзе ежы ў аазіс не пускае, у вавёрак адабралі качкі. А ў мяне з сабой былі толькі арэхі, якія качак амаль не ўразілі. Вавёркі, відавочна, ці ў падполлі, ці ў эміграцыі. Рэдкія сустрэтыя экзэмпляры пагардліва сядзелі хвастом наперад з выглядам "на подкуп не паддаюся, я Гаўрош". Думаю, назапашвалі злосць, каб вясной выбухнуць арыяй "Słuchaj, kiedy śpiewa lud", а пакуль перапісваюць тэкст пад wiewiórek pospolitych. Я б прапанавала ім узяць у саюзнікі мышэй, тады б мышы пачалі, і праблема першага радка з мужчынскай клаўзулай разрулілася б сама сабой. Але не думаю, што яны паслухаюць здрадніка, якога прапусцілі качкі, і арэхі не дапамогуць.
Калі б я раптам узялася перакладаць раман Флабэра, гэта быў бы "Бувар і Пекюшэ". Таму што гэта адзін з самых афігенных французскіх раманаў ever. Ніякія мадамы Бавары з ім не параўнаюцца і павінныя расава правільна глынуць мыш'яку і вызваліць месца на п'едэстале :).
Пакуль фэйсбук хочацца завесці толькі для таго, каб сказаць ідыётам, што яны дэбілы, я буду трымаццо.

The shades of night were falling fast

Я ўжо не магу больш марыць калі-небудзь перакласці самы фэйспалмаўскі верш Лангфэла, адзіна каб зноў жа перакласці пародыю на яго Хаўсмэна, ведаючы якую на памяць, не магу перастаць ізініце ржаць. Бо яна афігенная. Таму я яе тут павешу.

Цікава, падчас перакладу трэба ўводзіць нейкія алюзіі на фэйспалмы роднай літаратуры ці і так будзе смешна... Мне вось смешна, але тым, хто вучыў Лангфэлу ў школе, мабыць, яшчэ смяшней.

Шкада толькі, што вот гэта: "There in the twilight cold and gray, // Lifeless, but beautiful, he lay" не знайшло адлюстравання ў пародыі, бо гэта варта ўсіх паэтычных антыпрэміяў і ўсіх чучалаў савы ў свеце :)


Чытаць болей...Collapse )

AEH

153-ці dies natalis у чалавека, прачытаўшы адзін абзац якога, усё, што называецца акадэмічнай навукай адной маленькай, но гордай краіны, павінна пасыпаць галаву попелам і пайсці забіцца нафіг, проста каб чысцей было. І гэта яшчэ не пра вершы.

І дзякуй містэру Стопарду за неўміручы вобраз :)

Chamberlain. We discuss what we should call ourselves. "Homosexuals" has been suggested.
AEH. Homosexuals?
Chamberlain. We aren't anything till there's a word for it.
AEH. Homosexuals? Who is responsible for this barbarity?
Chamberlain. What's wrong with it?
AEH. It's half Greek and half Latin!

"Меня не тронет мода..."

Паэтаў, якіх я люблю больш за ўсё, я не разумею.Чытаць болей...Collapse )
Сабралася тут адно расійскае выдавецтва выпусціць трохтомнік любімага вечна маладога і так далей Оскара Ўільямавіча. Супраць Оксфардскага дзённіка нічога не маю, пра чарговы-раз-Дарыяна-Грэя скажу ніжэй, а пакуль спынюся на так названых Бяседных застолах размовах, яны ж “Застольные беседы”, калі на мове арыгіналу перакладу. Адна несастыковачка змушае крыху задумацца пра канцэпцыю.А канцэпцыя такаяCollapse )

Ціхаміраў

Владимир Георгиевич Тихомиров
1943 — 2011

RIP

КРАСОТА КРАСОТЫ

Красота красоты мне явилась в пустыне,
как хрустальный кристалл, очи зелено-сини
слаще сладости речь — нет в ней старческой грубости,
и бледны, и красны щек прелестных округлости,

вихрем взвихрены вихреобразные локоны,
все напитаны звездными росными соками,
чище чистых лучист самоцвет ограненный,
в мире вышнем превышним с ней вкупе творенный.

Возвестила мне вестница, сирому, вести,
мол, вернулся король, ждет в условленном месте,
мол, бежали от мести враги его чести,
мол… но страшно об этом обмолвиться в песне.

Я, безумней безумца, за нею иду,
как в бреду, как в плену, у нее в поводу;
тут я к сыну Марии воззвал — и тотчас
свет угас, дева — прочь, и пропала из глаз.

И бежал я бегом, задыхаясь от бега,
через пустоши, топи, вдоль топкого брега,
и — не ведаю как — увидал пред собою
замок в землях, где земли творятся волшбою,

и со смехом поросшие мехом раскосые,
и девицы изящные с вящими косами
обступили меня на бесовском становище,
и увидел я деву в объятьях чудовища.

Дивной деве я молвил правдиво и честно,
мол, с нечистым ей жить и срамно и невместно,
коли лучший из лучших шотландцев, известный,
жаждет встречи с прелестной своею невестой.

И меня услыхала в объятьях нечистого,
и рыдала воистину горестно, истово
красота красоты, что явилась мне ныне,
и слуга ее вывел меня из пустыни.

РАЗВЯЗКА

О страданье мое, о мечта и тщета,
о прелестная дева, любовь, красота,
ты одна в этой грязной разнузданной своре.
И напрасно мы помощи ждем из-за моря.

Эган О'Рахілі,
пераклад Уладзіміра Ціхамірава
15 красавіка 1886

Карысна пісаць прайдзісветакаляндар, часам успамінаеш тое, што не хацелася б забыць.
З іншага боку, ну і што цяпер цытаваць? Вершы зборнікамі, п'есы пачкамі? Артыкулаў таксама часам хочацца пацытаваць. ("Он не мыслит образами, я очень боюсь, что он вообще никак не мыслит..." Ы). Ладна, з вершаў пацытуем часта цытаванае, а зарыгінальнічаем павешаннем польскага перакладу гэтага самага (калі ў ім штосьці дзіўнае знойдзеце, то гэта я так набіраю з кніжкі). А ніжэй яшчэ кавалачак п'есы. П'есы ягоныя - гэта ўвогуле чыстая радасць. Я вось каторы раз чытаю, але не магу не ўхахатвацца.
Ну і хопіць, бо што тут скажаш.

κόλλησιςCollapse )

Усё, дабранач. І не цытуйце тут Ахматаву, пжалста... эта раптам каму захочацца :)

My Sarie Marais lê so ver van my hart...

Першы мой блін з афрыкаанс. Аўтар – адзін з іхных класікаў, сапраўдны бур і ўвогуле вельмі сімпацішны. Па тэксце: добрыя дзядзі-каланізатары ў канцлагеры ў Паўднёвай Афрыцы садзілі тых, каго маглі злавіць: жанчын, дзяцей, старых. Мужчынаў, якія маглі даць адпор, сядзела менш. Ну і каля трыццаці тысяч чалавек у сваім цудоўным вынаходніцтве ангельцы такі давялі да смерці, у асноўным галоднай. А ўсіх бураў тады было зусім не нашмат больш.

Цытата з Дантэ - Рай, песня ХХІ, 135. Праўда, pazienza там адзін раз.

Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт
(1880 – 1947)

У канцлагеры

Алівал-Норт, 1901

nbsp;                                    O, pazienza, pazienza che tanto sostieni!
                                                     Дантэ

Знясілены скрухаю, дух твой марнее,
Ад слёз па мінулым твой позірк пусты.
Ты радасць і мір прамантачыў, развеяў, 
Цяпер засталося прасіць слепаты,
І ў словах малення – ніякай надзеі:
“Цярпенне, цярпенне, дзе скончышся ты?”

ДалейCollapse )


Christiaan Frederik Louis Leipoldt

In die Konsentrasiekamp

(Aliwal Noord, 1901)

nbsp;                                                        O, pazienza, pazienza che tanto sostieni!
                                                          Dante.


Jou oë is nat met die trane van gister;
Jou siel is gemartel, deur smarte gepla;
Van vrede en pret was jy vroeër 'n verkwister;
En nou, wat bly oor van jou rykdomme? Ja,
'n Spreekwoord tot steun—daar's geen trooswoord beslister:
"Geduld, o geduld, wat so baie kan dra!

ДалейCollapse )
Больш за ўсё з вершаў Жоржа Фурэ я хачу перакласці "Жартоўную эпісталу каталонскім баронам адносна парадку майго пахавання", але яна доўгая і трэба размяцца. У гэтым вершы ён, гад такі (гэта я яго так люблю) устаўляе ў тэкст іспанскія словы, а некаторыя - гад з гадаў увогуле - ставіць на рыфму і рыфмуе з французскімі, кшталту gobernador - Campeador - mirador - d'or. Я для стварэння парадыйнага каларыту паспрабавала напхаць туды словаў іхнага паходжання, але не ведаю, ці атрымаўся эфект. Можа, ну яго зусім. Карацей во.

Жорж Фурэ
(1867–1945)

Сід

                          Нянавісці ўва мне няма
                                                   П’ер Карнэль

Іспанія, сумуй! Севілья, плач наўзрыд!
Граф дэ Гармас спачыў без славы і без міру –
пабарвавала кроў шляхетная рапіру
Радрыга Дыяса, вядомага як Сід. 

– Шаноўны бацька мой, забраў цябе нябыт! –
Хімэна гордая, адправіўшы Эльвіру,
тужыла, ўсю душу аддаўшы скрухі віру,
і на вачах цямнеў кастыльскі краявід...

І раптам перад ёй, нячутна, як хімера,
ахутаны плашчом, з’явіўся кабальера –
сам Сід Кампеадор – і цвёрдаю хадой

забойца і герой наблізіўся памалу…
– Санта Марыя!.. – ўздых Хімэна не стрымала, –
А гэты таткаў кат – красунчык яшчэ той!


АрыгіналCollapse )

Красацень

Адзін з найлепшых фадзішту Партугаліі – манах. Сцэнічны псеўданім – брат Эрману да Камара. Я, зрэшты, проста падзяліцца хачу, бо гэта найсапраўднейшая круць.



А вот тут карыстальнік забараніў убудоўваць  плэер, а там класная песня. І далей таксама шмат класных.

Aux armes, la Raison!

Не бывае невядомых геніяў — бывае мала адукацыі.
Калі здаецца, што адукацыі не мала, — гэта параноя, чэсслова.

Latest Month

Стд 2014
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Akiko Kurono