?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

А ў Лазенках змена ўлады. Ролю рэкету, які заступае дарогу і без кантрыбуцыі ў выглядзе ежы ў аазіс не пускае, у вавёрак адабралі качкі. А ў мяне з сабой былі толькі арэхі, якія качак амаль не ўразілі. Вавёркі, відавочна, ці ў падполлі, ці ў эміграцыі. Рэдкія сустрэтыя экзэмпляры пагардліва сядзелі хвастом наперад з выглядам "на подкуп не паддаюся, я Гаўрош". Думаю, назапашвалі злосць, каб вясной выбухнуць арыяй "Słuchaj, kiedy śpiewa lud", а пакуль перапісваюць тэкст пад wiewiórek pospolitych. Я б прапанавала ім узяць у саюзнікі мышэй, тады б мышы пачалі, і праблема першага радка з мужчынскай клаўзулай разрулілася б сама сабой. Але не думаю, што яны паслухаюць здрадніка, якога прапусцілі качкі, і арэхі не дапамогуць.

Comments

( 6 каментароў — Пракаментаваць )
kamrushepa
24 Лют 2013 20:31 (UTC)
Каця, завітала ў Лазенкі па дарозе з барыкады на вуліцы Шанврэры?:) І як табе фільма? Дарэчы, з тытрамі была ці з дубляжом?
kastani
24 Лют 2013 20:51 (UTC)
Ага, прыкладна праз пару тыдняў пасля барыкады, гэта ўсё тапаграфічны крэтынізм, доўга ішла). А фільма, фільма... шас спаю))

Значыт так. Я да гэтага самога мюзікла не чула, таму сядзела, ледзь не спала і не магла зразумець, з чаго ўсе так пруцца (ну там 20 гадоў на сцэне, усё такое). Вальжан - ужос (па-за стаўленнем да Джэкмана як да актора, проста вакал нікакой). Жавэр - ніяк (па-за блабла да Кроў). Больш-менш - Эпаніна і Фантына. Марыюс проста бяка (па-за вакалам, мне рожа не спадабалася ггг: я проста не зразумела, як у такое можна ўлюбіццо пасля мімалётнага позірку на вуліцы; узнаўшы ўсе душэўныя глыбіні (якіх, да слова, там няма) - ладна, але вот так - эта мінус-абаснуй). Парачка Тэнард'ё ўнесла ноту здаровага абсурду і на фоне астатніх была даволі мілая. У цэлым фільм эпік фэйл, як на мяне, мне чамусьці падалося, што цяжка знайсці менш удалы матэрыял для мюзікла, а пагатоў для фільма-мюзікла, чым гэты. Таму што гэтыя буйныя планы а-ля "я няшчасная Фантына, ляжу пад мужыком, страдаю і паю-паю" прабіваюць на хіхі, ну ці гэта я бяздушная скаціна.

У імя святой аб'ектыўнасці я прыйшла дадому і паслухала мюзікл па-ангельску і па-польску. Ну, да вакалу ўжо можна не прыдзірацца, прафесіяналы, чо, але ўсё адно нешта не маё. Музыка не кранае, а ангельскі тэкст у разы горшы за той жа польскі. Я разумею, пасля ўсіх монстраў па-ангельску пісаць цяжка, ну але ж не настолькі бездапаможна. Калі б мне прапанавалі перакласці верш Мілаша або партыю з гэтага мюзікла, я, о ужас, выбрала б Мілаша :) Дзве партыі, якія можна пераслухоўваць, і тое па-польску, - неяк мала для мюзікла ўсіх часоў і народаў). Карацей, будзьма паліткарэктнымі і скажам "ой, не маё"))

Было з сабамі, часам нават у рыфму).
kamrushepa
24 Лют 2013 21:08 (UTC)
О, я знайшла родную душу, зь якой можна гэта абмеркаваць! А то два тыдні ў вакууме:)) І ніхто, ніхто...
А ў мяне была цудоўная кампанія ў выглядзе тэрмаса з глінтвэйнам і Машы Пушкінай, якая папярэдне адседзела маю лекцыю па міфалагічнай прасторы і расшыбла ў друзачкі ўвесь пафас фінальнай сцэны фразай "О, Вальхала для рэвалюцыянераў!":)) І так яна каменціла ня толькі фінал, але і ўвесь фільм, таму прагляд атрымаўся:)
А мне спадабаліся дзеткі, асабліва Гаўрош. Марыюс проста беее, Анжальрас значна большы душка. Тэнард'ё моцна нагадваў Юрскага ў ролі Астапа Бэндэра. А Кроў і Джэкмана я катэгарычна памяняла б месцамі.
kastani
24 Лют 2013 21:19 (UTC)
Ооо, рэквестую Пушкіну для наступнага прагляду якой-небудзь фігні)
Гаўрош мілашко, я нават амаль падумала фсплакнуць, калі Жавэр яму медаль чапляў, але потым успомніла, што ентыя гАды (у сэнсе стваральнікі) увесь фільм спрабавалі давіць на ымоцыі, прычым для мяне іх было неяк зашмат, так што фальш біў фантанам на плошчы Канкорд.
Анжальрас - ага, мімі. Янкута грыт, што ў пастаноўцы тэатра "Рома" ў мінулым годзе быў такі Анжальрас, што ўсім Вальжанам Анжальрас, і я прам шкадую, што мне даступнае толькі аўдыё.
Кроў і Джэкмана я б катэгарычна элімінавала нафіг, але ў мяне заўсёды радыкальныя метады)

Edited at 2013-02-24 21:23 (UTC)
lady_z_shalomam
25 Лют 2013 08:15 (UTC)
Пацвярджаю: у польскай пастаноўцы тэатра "Рома" мюзікл моцна выйграе, і яго нават можна слухаць, хаця ўсё адно нуднаваты. Сцэны на барыкадах там амаль прыўкрасныя, ну і акторы-спевакі збольшага харашы сабой) Толькі яго ўжо, на жаль, знялі з рэпертуара. На Анжальраса ў фільме пасля "оного" ў мюзікле і глядзець не хочацца, і слухаць ніяк)
kastani
25 Лют 2013 19:39 (UTC)
А тым часам мне харашо зайшоў Master of the House (Тэнард'ё), але зноў у польскім варыянце (Kramu tego król). І я чарговы раз задалася пытаннем, ці спявалі гэта калі-небудзь па-французску. А то, панімаеце, нізкапробная ангельшчына запаланіла фсё)
( 6 каментароў — Пракаментаваць )