?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Haute-contre

Адкапала ў завалах папку з умоўнай назвай "арыі кастратаў" і апяць прапала. Усіх тут люблю - і Чэчылію Бартолі, якая цяпер многія гэтыя арыі выконвае, і страшна мілага контр-тэнара Ёхана Кавальскі, і хто тут яшчэ валяецца. Мой шматгадовы фаварыт у плане спалучэння тэксту, музыкі, голасу і агульнай гармоніі на спакутаваную душу - во гэты. Радрыга дэль Поса, здаецца, тэнар-альтына, 94 псалом, музыка Жана Жазэфа дэ Манданвіля.

Яно тут, бо альтруістычная гадзюка, якая размясціла запіс, забараніла ўбудоўваць плэер, за што ёй усё адно вялікі дзякуй.