?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Адпачынак пракрастынаваны паспяхова, гештальт радасна завершаны. Можна вяртацца адпачываць ад адпачынку.

Селі прыгожа. Сталі на крыло і селі.

На востраве Гоза ў 40 вёсках 40 цэркваў. Немцы штоле прайшлі.

Катакомбы без чарапушак. Бізабразіе. Але ўсёпаглынальны спакой такі напаўняе вітальнасцю.

У імя мэтазгоднасці ўсе элементы, якія здаюць выпускнікі мальтыйскіх аўташкол, павінныя называцца эстакадамі, і адрозніваць іх мальтыйцы павінныя як эскімосы — адценні снегу. Разварот у абмежаванай прасторы бессэнсоўны, бо немагчымы, гараж — які нафіг гараж, было б на што замарочвацца, дыяганальная паркоўка — ха, дзе вы тут роўную дыяганаль бачылі.

Аўтобусы — о, гэтыя скакуны па горным серпантыне. Ходзяць легенды, што ў дарэвалюцыйных папярэдніках, што пратрымаліся амаль да стагоддзя рэвалюцыі, пра якую на астраўку, магчыма, ні адным вухам не чулі, было ўсё добра, і незразумела, навошта было іх мяняць. А, ну да. Дзверы. У цяперашніх ёсць дзверы. Усё ж выпала калісьці парачка турыстаў, я думаю. Роўных дыяганаляў няма, таму 15 кіламетраў да сталіцы імгненна пераадольваюцца за гадзіну, і калі хто скажа, што гэтыя аццкія кіроўцы не нясуцца як на пажар, кепка з мальтыйскім крыжам стане маёй годнай развітальнай бяседай.

Самы распаўсюджаны аўтаконь — Ford Ka.

Дарожны рух увесь час папярэджвае мяне пра мяне. Вочы ўверх — "! SLOW" на знаку, вочы ўніз — SLOW на асфальце. Трэба праверыць узлётную паласу.

На першы погляд паромы таксама ходзяць па правілах левабаковага руху, але ў апошні момант неяк хітра аб'язджаюць з іншага боку.

Наколькі можна зразумець з анталогіі мальтыйскай паэзіі, мальтыйцы па-ранейшаму шмат пішуць пра радзіму. Але літары займальныя.

Не факт, што, акрамя кіроўцаў аўтобусаў, безуважны позірк вычапіў з народу аўтэнтычнага мальтыйца, дарэчы. Незразумела, дзе яны ходзяць і дзе пішуць пра радзіму.

Душаўздымная гутарка ў апошні вечар пра ўласцівасці зваротнай сінекдахі. Калі кока-кола пахне джунглямі — гэта яшчэ здаецца-поп-арт, а вось калі джунглі — кока-колай (у дадзеным выпадку мора — "санта-брэмарам"), з берага злёгку вее постмадэрнісцкім мазгавым вывіхам. Значыць, трэба валіць.

Было яшчэ нешта. Стопроц было, але прайшло.