?

Log in

Папярэдні запіс

Nel mezzo del cammin di nostra notte

Неяк раз аднаму беларускаму спеваку пасля спробаў расказаць гісторыю сказалі: "З., лепш спявай". Пра гэта расказваў са сцэны сам З., весела і з самаіроніяй, зачот. "Чэ, - хочацца мне сказаць аднаму нобелеўскаму лаўрэату пасля сённяшняй ночы, - лепш пішы вершы. Я ставілася да іх кепска, але прызнаю сваю памылку. Лепш пішы тое, Чэ, што хоць неяк здольнае замаскіраваць працэс, падчас якога ты думаеш, нібыта ты думаеш". Безумоўна, ужо даволі позна, але раптам рацыю меў Дантэ, і з папраўкай на сучаснасць у тым коле пекла, што наканаванае мне, Чэ чытае гарвардскія лекцыі.